З'явілася мабільная праграма з шырокай базай менскіх прыбіральняў


Пакуль праграма дасяжная толькі ў краме «Play Market» для прыладаў «Android».

У базе «Прыбіральні Менску» платныя і бясплатныя прыбіральні, магчымасць індывідуальнага падбору паводле розных крытэрыяў, адлюстраванне бліжэйшага месцазнаходжання прыбральні.

«Экстранныя сітуацыі могуць здарыцца з кожным, асабліва крыўдна, калі ў незнаёмым горадзе. Каб пазбегчы канфузу, з нашай праграмай Вы ў любы момант зможаце знайсці надзейнае і адасобленае месца для разважанняў у гасцінным горадзе Менску, сталіцы Беларусі», – напісалі стваральнікі праграмы Maggio May.

Цяпер праграма тэстуецца. Карыстальнікі адзначаюць, што база не поўная і добра было б увесці магчымасць дадаваць прыбіральні самастойна.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў