З'явілася аўдыё, як украінскі дыспетчар загадвае развярнуцца самалёту «Белавіі»


У сеціве размясцілі аўдыязапіс перамоваў пілота і ўкраінскага дыспетчара, пасля чаго самалёту «Белавіі» прыйшлося вярнуцца ў аэрапорт вылету.

Сёння раніцай беларускія медыі апублікавалі расшыфроўку перамоваў дыспетчара з пілотам «Белавіі».

У распараджэнні Tut.by аказаўся аўдыязапіс перамоваў. З яе выразаныя секунды цішыні і фразы размовы паміж пілотамі, якія не маюць прамога дачынення да падзеі.

На запісы таксама чутныя размовы пілотаў паміж сабой і першым бортправадніком, якія не ішлі ў эфір перамоваў з украінскім дыспетчарам.

Перамовы беларускага пілота і ўкраінскага дыспетчара:[/vc_column_text][vc_column_text][/vc_column_text][vc_column_text]Самалёт «Боінг 737-800« (бартавы нумар EW-456PA) авіякампаніі «Белавія», які выконваў рэйс В2-840 па маршруце Жуляны (Кіеў) – Менск, 21 кастрычніка 2016 года быў вернуты ў аэрапорт вылету на патрабаванне Службы бяспекі Украіны. Экіпажу было заяўлена, што ў выпадку невыканання каманды ў паветра будуць паднятыя знішчальнікі. Пасля пасадкі праваахоўныя органы Украіны знялі з рэйсу пасажыра, грамадзяніна Арменіі. Пасля яго адпусцілі, і ён паляцеў у Беларусь наступным рэйсам.

МЗС Беларусі ў сувязі з інцыдэнтам выказаў пратэст і ўручыў ноту Украіне ў сувязі з прымусовай пасадкай у Кіеве беларускага лайнера. У СБУ катэгарычна абвяргалі інфармацыю пра тое, што рэйс «Белавіі» вярнулі ў Кіеў, пагражаючы падняць знішчальнікі. Пасля таго як прадстаўнікі беларускага авіяперавозчыка паабяцалі апублікаваць перамовы дыспетчара «Украэроруха» з экіпажам самалёта, рыторыка ведамства змянілася.

МЯ, паводле tut.by

Стужка навінаў