З выбараў знялі чарговага актывіста «Еўрапейскай Беларусі»


Арсеня Чыгіра, які зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Бабруйскай Першамайскім акрузе №79, знялі з выбараў. Адбылося гэта адразу ж пасля другога папярэджання. Пра гэта паведамляе ў сваім Telegram «Еўрапейская Беларусь».

Арсеня Чыгіра знялі з выбараў пасля таго, як ён запісаў свой выступ для тэлебачання. Але відэазапіс нават не выйшаў у эфір.

«Я запісаў, на мой погляд, даволі смелы для нашых рэаліяў выступ для тэлебачання. Таксама сёння ў 7.00 раніцы павінен быў выйсці ў эфір зварот на радыё, а заўтра ў 19.00 – на тэлебачанні. Улады проста спалохаліся, што гэта ўсё пачуюць і ўбачаць жыхары Бабруйску, таму прынялі самае простае з іх пункту гледжання рашэнне», – адзначае Арсень Чыгір.

Арсень ужо пяты па ліку кандыдат ад «Еўрапейскай Беларусі», якога пазбавілі рэгістрацыі.

Спалохаліся лозунгу «Баста калгаснай дыктатуры!». Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» здымаюць з выбараў

У Мазыры не пусцілі ў эфір выступ кандыдата ад Партыі БНФ па Мазырскай выбарчай акрузе №42 Міхаіла Бандарэнкі, паведамляе сайт elections2019.

«Не верце дыктатару і яго памагатым. Яны хлусяць, ім пляваць на народ. Толькі разам мы можам змяніць уладу. І мы зробім гэта на працягу года. Так, Лукашэнка сыдзе, і тады ў нашай краіне пройдуць сапраўдныя свабодныя выбары. Будзем разам, і Беларусь стане вольнай. Жыве Беларусь!», – адзначаў у сваім выступе кандыдат.

Раней у Гомлі таксама не патрапіў у тэлеэфір выступ кандыдата ад АГП Уладзіміра Няпомняшчых.

Уладзімір Няпомняшчых: Іх напужала спалучэнне словаў «імпічмент» і «Лукашэнка»

 

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары