З вокнаў будынку гістарычнага музею глядзяць людзі ў вышыванках


18 траўня а 17:00 Нацыянальны гістарычны музей Беларусі ўрачыста адкрывае незвычайную для сталіцы арт–прастору і прэзентуе выставу фотамастачкі Марыны Бацюковай «Сула. Непарыўнае».[/vc_column_text][vc_single_image image=”192996″ img_size=”large”][vc_column_text]Марына Бацюкова (на фота) з’яўляецца спецыялістам у галіне дакументальнай і канцэптуальнай фатаграфіі. Яна прысвяціла сваю фотавыставу абраду «Ваджэнне і пахаванне стралы (cулы)», які дагэтуль культывуецца ў вёсках Неглюбка і Стаўбун Гомельскай вобласці.

Абрад «Пахаванне стралы (сулы)» звязаны з зямлёй, яе ўрадлівасцю, скіраваны на заспакаенне прыроднай стыхіі – маланкі–стралы. Традыцыя свята пакаленнямі застаецца нязменнай: жыхаркі вёскі прыбіраюцца ў нацыянальныя строі, спяваюць і ідуць насустрач адзін адному з розных бакоў вёскі, пакуль не самкнуцца ў адным карагодзе, ідуць, бесперапынна спяваючы да жыта. Удзельнікі абраду таксама водзяць карагоды ды спяваюць, а потым закопваюць у зямлю «cулу» – хаваюць цёмную сілу разбурэння.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў