З усмешкаю селі ў матавы «Гелентваген»: Какорын і Мамаеў выйшлі на свабоду


Расейскія футбалісты Павел Мамаеў і Аляксандр Какорын пакінулі сцены калоніі.

Футбалісты літаральна выбеглі з адміністратыўнага будынку калоніі. Яны селі ў чорны матавы «Гелентваген» ды з’ехалі. Натоўп журналістаў Какорын і Мамаеў праігнаравалі.

Нагадаем, што 8 кастрычніка 2018 года Аляксандр Какорын разам з сябрамі, братам і футбалістам Паўлам Мамаевым збілі беларускага кіроўцу Віталя Салаўчука і чыноўніка Мінпрамгандлю РФ Дзяніса Пака.

ВІДЭА
У Маскве п’яныя футбалісты збілі чыноўніка. Перад гэтым ад іх пацярпеў беларус
2018.10.09 12:10

З кастрычніка да траўня футбалісты знаходзіліся пад вартай.

6 траўня абвінавачанне папрасіла прызначыць футбалістам рэальныя тэрміны: Аляксандру Какорыну – год і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму, Мамаеву – год і пяць месяцаў.

6 верасня Аляксееўскі раённы суд Белгародскай вобласці задаволіў хадайніцтва Какорына і Мамаева аб умоўна-датэрміновым вызваленні. Спартоўцы знаходзіліся ў калоніі з 4 ліпеня.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў