З турмы вызвалілі Яўгена Юшкевіча, стваральніка праекту ByChange


Пасля следчых дзеянняў Яўгену Юшкевічу змянілі меру стрымання. Былы следчы цяпер на падпісцы аб нявыездзе, паведамляе Telegram-канал motolkohelp.

Яўгена Юшкевіча, былога следчага і актывіста праекту ByChange вызвалілі з турмы. Пасля завяршэння следчых дзеянняў актывісту змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.

А 17 гадзіне ў Менску сілавікі затрымалі дзяўчыну Яўгена Юшкевіча, Валерыю Эйсмант.

Telegram-канал motolkohelp паведамляе, што дзяўчыну затрымалі працаўнікі цэнтральнага апарату КДБ. Валерыя – былая працаўніца пракуратуры Менску.

«Гэта значыць вось так зараз бяруць у закладнікі людзей у Беларусі?», – задае пытанне блогер.

Юшкевіч – былы следчы, ён звольніўся са Следчага камітэту некалькі гадоў таму. Сёлета ён удзельнічаў у праекце ByChange, які дапамагаў былым сілавікам уладкавацца ў грамадзянскім жыцці.

Праваабаронцы прызналі яго вязнем сумлення.

Яўгена Юшкевіча затрымалі 25 лістапада. Яго падазраюць у арганізацыі або ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Актывіста этапавалі ў СІЗА № 1 на вуліцу Валадарскага ў Менску.

Раней знаёмыя Яўгена заўважылі, што пасля затрымання зноў былі адноўлены яго месенджары і сацсеткі.

Hавiны
Качанава распавяла студэнтам пра змовы і нядзельныя маршы
2020.12.04 17:35

СК belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Стужка навінаў