З ЦТ за мабільнікі і парушэнні правілаў выдалілі пяць абітурыентаў


У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ) распавялі, колькі асобаў і за што выдалілі з тэстаў.

З цэнтралізаванага тэставання па матэматыцы выдалілі два абітурыенты – яны пранеслі з сабой у аўдыторыю мабільныя тэлефоны.

«Абодва выдаленні адбыліся ў Гомельскай вобласці. Абітурыенты пранеслі на экзамен мабільнікі. Цяпер здаваць матэматыку яны змогуць толькі ў наступным годзе. З цэнтралізаванага тэставання па грамадазнаўстве давялося выдаліць траіх. Аднаго з іх таксама злавілі з мабільным тэлефонам. А вось двое іншых парушылі працэдуру правядзення ЦТ, відаць, перамаўляліся», – адзначыў дырэктар РІКВ Юрый Міксюк.

Іспыт па матэматыцы абітурыент здавалі сёння, па беларускай мове – 16 чэрвеня. Юрый Міксюк распавёў, калі будуць вынікі:

«У медыях прагучала, што вынікі ЦТ па беларускай мове будуць абвешчаныя ўжо ледзь не заўтра. Ніхто такога не казаў. Мы ўсім паведамляем, што на апрацоўку адказаў патрабуецца 10-12 дзён. Калі нам удасца раней іх праверыць, то атрымаецца. Але гэта такая адказнасць, таму мы ўсе пераправяраем па некалькі разоў».

Наступны экзамен – па біялогіі – адбудзецца 20 чэрвеня.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў