Арына Сабаленка перамагла пятую ракетку свету


Пасля перамогі над чэшкай Петрай Квітавай Арына Сабаленка – адзіная з беларусак на «US Open», якая выйшла ў чацвертае кола турніру.

2 верасня ў трэцім коле Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе беларуская тэнісістка Арына Сабаленка перамагла чэшку Петру Квітаву (7: 5; 6: 1).

Айчынныя спартовыя журналісты называюць матч найлепшым у кар’еры Арыны.

Раней удзел у спаборніцтве скончылі Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч. Першая ў пятніцу прайграла амерыканцы Слоўн Стэфэнс (3: 6; 4: 6), другая не дала рады ў супрацьстаянні з Наомі Асака (0: 6; 0: 6).

Такім чынам, пасля трэцяга кола ў адзіночным разрадзе амерыканскага чэмпіянату застаецца самая маладая з пяці беларускіх тэнісістак, якія сёлета адправіліся за акіян.

ДД

Стужка навінаў