З тэрарыстам Гіві у Данецку прыйшлі развітацца тысячы чалавек


Камандзір батальёна «Самалі» самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Міхаіл Талстых, вядомы пад пазыўным «Гіві», загінуў 8 лютага ў выніку выбуху ў яго кабінеце ў Данецку. ДНР абвінавачвае ў арганізацыі замаху Кіеў, украінскі бок звязвае гэты факт з падзеямі ў самым Данецку.

Цырымонія развітання з камбатам прайшла ў пятніцу, 10 лютага, ў сталіцы Данбасу. На яе прыйшлі тысячы чалавек.

Як гэта было

Валерый Мельникаў / РИА Новости

Фота Валерый Мельнікаў / РИА Новости

Чытайце таксама:

Салдат нясе партрэт Гіві перад яго пахаваннем у Данецку. Фота Валерый Мельнікаў / РИА Новости

Глядзіце на belsat.eu: Хто забіў Гіві?

Напярэдадні «Новая газета» апублікавала аповед байца батальёна «Самалі», які заявіў, што забойства арганізавалі ён і яго калегі, якія адпомсцілі камандзіру за тое, што ён кінуў падначаленых у баі пад Аўдзееўкай.

Пазней гэтая інфармацыя была аспрэчаная. У медыях зʼявіліся публікацыі, згодна з якімі профіль у сацыяльнай сетцы, з якога была зроблена заява, не належыць байцу, пра які ідзе гаворка ў матэрыяле «Новай».

Кіраўнік Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка заявіў, што забойства Талстых мела на мэце прымусіць апалчэнцаў пачаць наступ.

У Крамлі забойства Талстых назвалі спробай дэстабілізаваць сітуацыю ў Данбасе.

«Мы абсалютна адназначна адмаўляем абвінавачванні ў адрас Расеі пра магчымую датычнасць [да забойства Гіві]. Пра гэта не можа быць і гаворкі», – падкрэсліў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў.

ВД, паводле tvrain.runovayagazeta.ru

Стужка навінаў