З сённяшняга дня пачынаецца вакцынацыя ад COVID-19 у Беларусі

Першымі расейскай вакцынай «Спутнік V» прышчэпяцца медработнікі, якія ў зоне рызыкі.

Гэта 2285 медработнікаў Менску, 3460 – Берасцейскай вобласці, 3260 – Віцебскай, 4365 – Гомельскай, 1735 – Гарадзенскай, 1610 – Магілёўскай і 2485 – Менскай. Каля 800 дозаў ёсць для медработнікаў рэспубліканскіх установаў.

Усяго плануецца прышчапіць каля 20 000 медыкаў.

Раней паведамлялася, што вакцынацыя ўсіх ахвотных (тых, хто не ўваходзіць у зону рызыкі, не працуе сацыяльным работнікам, педагогам), можа пачацца ў красавіку.

ІК, belsat.eu

Hавiны