З СІЗА вызвалены Ян Міхалькоў – адзін з фігурантаў справы «Белага легіёна»


Сын кіраўніка патрыятычнага клубу « Патрыёт» Ян Міхалькоў, які быў затрыманы ў межах крымінальнай справы «Белага легіёна», вызвалены з СІЗА-1 29 красавіка. Умовы яго вызвалення пакуль невядомыя.

Яго бацька Мікалай Міхалькоў пры гэтым застаецца за кратамі. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Ян Міхалькоў быў затрыманы 21 сакавіка, яго бацька – 24 сакавіка. Спачатку яны ўтрымліваліся ў СІЗА КДБ, дзе ім афіцыйна было прадяўлена абвінавачванне па ч. 3 арт. 293 КК РБ. Пазней абодвух перавялі на «Валадарку».

Такім чынам, за кратамі працягваюць заставацца 18 чалавек з абвінавачваннем у «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» (ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса), 16 з іх таксама праходзяць па справе, узбуджанай па артыкуле 287 КК «стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання».

Паводле праваабаронцаў, Ян і Мікалай Міхальковы ў ліку трох фігурантаў справы, якім не прадяўлена дадатковае абвінавачанне – звязанае з незаконным узброеным фармаваннем.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў