З СІЗА КДБ вызвалілі палітзняволеную Лілію Уласаву


Лілія Уласава і Павел Латушка. Фота: Каардынацыйная рада
Лілія Уласава і Павел Латушка.
Фота: Каардынацыйная рада

З СІЗА КДБ вызвалілі палітзняволеную Лілію Уласаву, паведамляе TUT.BY.

Уласавай замянілі захаду стрымання на хатні арышт.

Сёння таксама стала вядома, што захаду стрымання змянілі паліттэхнолагу Віталю Шкляраву.

Сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады, вядомая юрыстка і міжнародная медыятарка Лілія Уласава была затрыманая 31 жніўня працаўнікамі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў КДК. Супраць Ліліі Уласавай была распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 КК («Ухіленне ад падаткаабкладання»).

Такім чынам, з моманту візіту Лукашэнкі ў СІЗА КДБ захаду стрымання змянілі ўжо для сямі палітвязняў.

Абноўлена
Палітвязень Віталь Шкляраў адпушчаны з СІЗА пад хатні арышт
2020.10.19 11:21

АА belsat.eu

Стужка навінаў