З СІЗА КДБ вызвалілі некалькіх фігурантаў справы Чыжа


Ім змянілі захаду ўтрымання, бо гэтыя людзі супрацоўнічаюць са следствам, паведаміў БелТА начальнік прэс-службы КДБ Беларусі Дзмітрый Пабяржын. Іхных імёнаў не называюць.

Бізнесоўца і гендырэктара кампаніі «Трайпл» Юрыя Чыжа затрымалі 11 сакавіка. Яго абвінавачваюць ва здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Беларусі (ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры).

Разам з Чыжом былі затрыманыя яшчэ пяць чалавек (сярод іх – Эдмунд Тышкевіч, намеснік Чыжа па эканамічных і фінансавых пытаннях). На прэс-канферэнцыі 15-га сакавіка старшыня КДБ Валерый Вакульчык паведаміў, што Юрый Чыж, даведаўшыся пра ператрусы ў офісах кампаніяў, спрабаваў на машыне бегчы за мяжу. Чыжу пагражае да сямі гадоў турмы.

Чытайце таксама >>> «Пустыя паліцы абмотваюць скотчам»: у гіпермаркеце «ProStore», які належыць Чыжу, праблемы з пагашэннем запазычанасцяў

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў