З сірыйскага порту зніклі расейскія вайсковыя караблі


Спадарожнікавыя здымкі кампаніі «Image Satellite Internacional» (ISI) сведчаць, што расейскія вайсковыя караблі пакінулі порт у сірыйскім Тартусе.

«Караблі ВМФ РФ разгорнутыя ў моры праз магчымыя удары. Засталася толькі адна падводная лодка класа «Кіло», – гаворыцца ў подпісе да спадарожнікавых здымкаў ISI.

11 красавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што Злучаныя Штаты нанясуць ракетны ўдар па Сірыі.

Амбасадар Расеі ў Ліване Аляксандр Засыпкін заявіў, што Масква пакідае за сабой права збіваць ракеты, выпушчаныя ў бок Сірыі.

Нагадаем, што яшчэ тыдзень таму Трамп прапанаваў Пуціну правесці сустрэчу ў Белым доме.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў