З сектару Газа па Ізраілю выпусцілі больш за сто ракет


Баевікі ХАМАС, фота AFP

Баевікі з тэрыторыі сектара Газа абстралялі ракетамі паўднёвую частку Ізраіля. Як паведамляе The Jerusalem Post, агульная колькасць выпушчаных ракет перавысіла сотню.

Па стане на вечар 12 лістапад абстрэлы працягваюцца.

Большая частка ракет была перахопленая сістэмай «Жалезны купал», але некаторыя ўсё ж такі дасягнулі тэрыторыі Ізраіля. Адна трапіла ў пусты пасажырскі аўтобус.

Паведамляецца аб трох параненых, адзін з іх у крытычным стане. Ізраіль у адказ нанёс серыю ўдараў па пазіцыях ХАМАС у сектары Газа.

11 лістапада ізраільскія вайскоўцы правялі ў сектары Газа аперацыю па ліквідацыі аднаго з палявых камандзіраў ХАМАС. У выніку, паводле палесцінскага боку, былі забітыя сем чалавек (у тым ліку камандзір), яшчэ столькі ж атрымалі раненні.

KA, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары