З Расеі ў Венесуэлу вылецеў таямнічы «Боінг» з двума экіпажамі


На борце загадкавага грамадзянскага рэйсу «Nordwind Airlines» не было пасажыраў. «Новая газета» піша, што ён можа вывезці з Венесуэлы 500 чалавек.

28 студзеня а 14-й гадзіне з маскоўскага аэрапорту «Унукава» ў Каракас вылецеў самалёт «Боінг 777». Гэта чартэрны рэйс №9801 кампаніі «Nordwind Airlines». Авіякампанія, якая спецыялізуецца на чартэрных турыстычных маршрутах, раней ніколі не рабіла палётаў у Венесуэлу.

«Самалёт сёння раніцай вярнуўся з Тайланда. У новы рэйс ён адправіўся адразу пасля запраўкі. На борце – два экіпажы. Імаверна, плануецца пералёт без адпачынку ў аэрапорце прыбыцця», – сцвярджае выданне.

Паводле Flightradar24, прыбыццё расейскага «Боінга» у Каракас чакаецца а 20:00 па мясцовым часе. Сачыць за рэйсам можна тут.

Траекторыя рэйсу таямнічага чартара «Масква–Каракас»

Журналістам не ўдалося звязацца з авіякампаніяй.

Расейскім турыстам афіцыйна не рэкамендуюць наведваць Венесуэлу. Групавыя туры ў краіну не прадаюць ужо даўно.

Расейскія дыпламаты нічога не заяўлялі пра планы эвакуяваць з Венесуэлы грамадзянаў Расеі.

Сваймі планамі вывезці з краіны некалькі соцень расейцаў пакуль не дзяліўся і МЗС Расіі.

Hавiны
Беларуска ў Каракасе: «Людзі вельмі стаміліся і нічога не баяцца»
2019.01.24 15:51

ДД

Стужка навінаў