«За страту даверу»: з ПЭН-цэнтру выключылі Паўла Анціпава


Пісьменнік Павел Анціпаў, які займаў пасаду кіраўніка кантрольна-рэвізійнай камісіі ПЭН-цэнтру, паведаміў у сваім Facebook’у, што больш там не працуе.

Некалькі дзён таму Анціпаў апублікаваў раман «Кароткая гісторыя прэміі Г» пра працу ПЭНа ў Беларусі і арганізацыю літаратурнай прэміі Гедройца. У рамане выкарыстоўваецца ненарматыўная лексіка і апісваюцца некаторыя прадстаўнікі беларускай літаратурнай тусоўкі.

Анціпава выключылі з ПЭН-цэнтру з фармулёўкаю «за страту даверу і немагчымасць далейшай супрацы», паведаміла Belsat.eu Таццяна Нядбай, намесніца старшыні ПЭНу.

«Мы яго выключалі з ПЭНа не як аўтара рамана, а як кіраўніка кантрольна-рэвізійнай камісіі», – дадала Таццяна Нядбай.

Нагадаем, што зусім нядаўна ПЭН-цэнтр са скандалам выключыў Паўла Севярынца.

Hавiны
Алексіевіч: «Мы паказалі сваю ясную пазіцыю». Паўла Севярынца другі раз выключылі з ПЭН-цэнтру
2019.10.29 15:26

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў