«З пад расшпіленай курткі была бачна бронекамізэлька»: з’явіліся падрабязнасці затрымання добраахвотніка на чыгуначным вакзале


У інтэрвю mvd.gov.by начальнік упраўлення арганізацыі забеспячэння грамадскай бяспекі на аб’ектах транспарту МУС палкоўнік міліцыі Вадзім Фядотаў распавёў пра акалічнасці інцыдэнту, які здарыўся 26 кастрычніка на менскім чыгуначным вакзале.

28-гадовага ўраджэнца Віцебскай вобласці затрымалі малодшы сяржант міліцыі Глеб Шуст і прапаршчык міліцыі Аляксандр Лашук падчас абыходу залі чакання.

«Здалёку патрульны заўважыў, што ў аднаго пасажыра з-пад расшпіленай курткі бачна бронекамізэлька. Натуральна, гэта не магло не выклікаць падазрэння. Калі падышоў бліжэй, зразумеў, што не памыліўся. Больш за тое, ручной металашукальнік паказаў: пры сабе падазроны мужчына мае нямала металёвых прадметаў… Пры даглядзе ва ўраджэнца Віцебшчыны выявілі даведку аб удзеле ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны, маску з прарэзамі для вачэй, два пашпарты, пісталет, самаробнае выбуховае прыстасаванне – зарад ад аўтаматычнага гранатамёта з убудаваным выбухоўнікам ад ручной гранаты. Распачата крымінальная справа за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў».

Чытайце таксама >>> Затрыманы беларус з Данбасу меў несапраўдны пісталет

Затрыманне добраахвотніка ў Менску выглядае як правакацыя з боку спецслужбаў

Belsat.eu пацвердзілі, што затрыманы ў Менску хлопец ваяваў на Данбасе: Псіх, поўны неадэкват

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў