З пачатку пандэміі колькасць інфікаваных каронавірусам у Беларусі набліжаецца да 180 тысячаў


За дзень у Беларусі медыкі зарэгістравалі 1 922 новыя выпадкі захворвання на COVID-19, такія звесткі агучвае прэсавая служба Міністэрства аховы здароўя.

Паводле афіцыйных падлікаў, усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі медыкі зарэгістравалі 179 196 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. За апошні дзень колькасць інфікаваных павялічылася на 1 922.

За гэты ж час ачунялі 157 079 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 349 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – паведамляе Мінздароўя.

Hавiны
Да канца вясны ў Беларусі плануюць вакцынаваць 1,2 млн чалавек ад COVID-19
2020.12.22 13:44

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў