З пачатку года ў Беларусі патанулі амаль 200 чалавек


Паводле дадзеных Таварыства выратавання на водах з 1 студзеня па 22 ліпеня 2018 года ў Беларусі патанулі 196 чалавек, сярод якіх 22 няпоўнагадовых.

Больш за ўсё ахвяраў – у Берасцейскай і Магілёўскай вобласцях.

Толькі за мінулы тыдзень па ўсёй Беларусі загінулі на вадзе 19 чалавек, з якіх 6 – дзеці. З 19 чалавек 12 загінулі падчас купання. 7 – у выніку падзення ў ваду. Больш за ўсё трагічных выпадкаў зафіксавана ў Берасцейскай вобласці – 3 дарослых і 2 дзяцей.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары