З пачатку года кошты на бензін выраслі на 20 капеек


Раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва на беларускіх запраўках 29 снежня зноў выраслі на адну капейку.

Цяпер 1 л бензіну АІ-92-К5-Еўра каштуе Br 1,64, АІ-95-К5-Еўра – Br 1,74, АІ-98-К5-Еўра – Br 1,96, а дызельнага паліва – Br 1,74.

Hавiны
Да Новага года паліва падаражэе яшчэ адзін раз
2019.12.28 15:33

У «Белнафтахіме» рост цэнаў патлумачылі ростам сусветных коштаў на нафту. Гэта ўжо 28-е змяненне кошту паліва сёлета.

У параўнанні з пачаткам года дызельнае паліва ды бензін АІ-95 падаражэлі на 20 кап. (амаль на 11,5 %), АІ-92 – на 21 кап., або на 12,8 %.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў