З пачатку года даўгі беларусаў банкам выраслі амаль на $ 1 млрд


Запазычанасць беларусаў па крэдытах на 1 лістапада склала Br 13,6 млрд, або $ 6,5 млрд. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага банку.

У параўнанні з 1 студзеня запазычанасць грамадзянаў краіны вырасла на Br 2 млрд, або на $ 965,4 млн. У працэнтах рост склаў 14,7 %.

Hавiны
Крэдыты на нерухомасць патаннелі, але вырашыць кватэрнае пытанне надалей складана
2019.11.28 07:25

Запазычанасць па крэдытах на фінансаванне нерухомасці дасягнула Br 8,24 млрд і павялічылася за 2019 год на Br 1,02 млрд, або на 14,2 %.

Запазычанасць па спажывецкіх крэдытах склала Br 5,36 млрд, што на 22,3 %, або на Br 977,4 млн, больш у параўнанні з пачаткам году.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў