З пачатку года беларусы атрымалі амаль 2,2 млн еўраў па чэках «Tax Free»


Беларусы вяртаюць падаткі пасля замежнага шопінгу.

За тры кварталы гэтага года грамадзяне Беларусі атрымалі ў «Тэхнабанку» 2 млн 190 тыс. еўраў па чэках «Tax Free». Гэтая сума на 630 тыс. еўраў меншая ў параўнанні з атрыманай за такі ж перыяд мінулага года. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення банкаўскага абслугоўвання фізасобаў банку Надзея Ерахавец.

Беларусы часцей за ўсё вяртаюць чэкі па «Tax Free» кампаніі «Global Blue» з літоўскіх, польскіх ды нямецкіх крамаў, адзначыла Надзея Ерахавец.

Сумы, якія беларусы атрымліваюць па чэках «Tax Free» маглі скараціцца з-за новых падатковых правілаў, якія ўвялі ў Беларусі 14 красавіка. Цяпер пры выездзе за мяжу часцей, чым раз у тры месяцы, беларусы могуць без мытаў увезці тавары на суму не больш за 300 еўраў і вагай не больш за 20 кілаграмаў.

Чытайце таксама >>> У Беларусі ўпершыню за апошнія сем гадоў зафіксавалі дэфляцыю

«Tax Free» – сістэма вяртання падатку на дададзеную вартасць (ПДВ). ПДВ вяртаецца на пакупкі, зробленыя замежнымі грамадзянамі пры выездзе за мяжу дзяржавы, у якой былі зробленыя пакупкі.

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў