З пачатку дзеяння 30-дзённага «бязвізу» Беларусь наведалі каля 60 тысячаў замежнікаў


Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі падлічыў, што за ўвесь перыяд дзеяння 30-дзённага бязвізавага рэжыму, Беларусь паспела прыняць каля 60 тысячаў замежных грамадзянаў.

«З 25 ліпеня па 31 снежня мінулага года праз Нацыянальны аэрапорт на ўезд па бязвізавым рэжыме аформлена 58 тысячаў 106 замежных грамадзянаў», – адзначаецца ў паведамленне ведамства.

Пры гэтым найбольшай папулярнасцю Беларусь карысталася сярод жыхароў Нямеччыны, ЗША і Італіі.

З 25 ліпеня летась у Беларусі быў павялічаны тэрмін дзеяння бязвізавага рэжыму для замежнікаў адразу на 25 дзён: з 5 да 30 сутак. Галоўнай умовай для атрымання такой магчымасці з’яўляецца ўезд у краіну праз Нацыянальны аэрапорт Менск.

Парадак бязвізавага перамяшчэння праз аэрапорт не распаўсюджваецца на асобаў, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расеі, а таксама якія плануюць вылецець у расейскія аэрапорты, паколькі такія рэйсы лічацца ўнутранымі і пагранічны кантроль на іх не ажыццяўляецца.

Hавiны
Замежнікі могуць зарэгістравацца ў Беларусі праз інтэрнэт – гэта бясплатна
2019.01.03 09:24

СК, belsat.eu

Стужка навінаў