З 2017-га беларусы не змогуць закупацца ў «Duty free» на мяжы з ЕЗ


Пра гэта паведамляе «Вечерний Гродно», спасылаючыся на аддзел камунікацыяў мытнай службы Літвы.

З 2017-га бязмытны гандаль на аўтадарожных пропусках на вонкавых межах ЕЗ забаронены адпаведнай дырэктывай Еўразвязу. «Duty free» застануцца толькі ў аэрапортах.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ліквідацыя крамаў звязаная з незаконным абаротам алкаголю і тытунёвых вырабаў.

Нагадаем, што цяпер у Беларусь з Еўропы паўналетнім можна ўвозіць не больш за 200 цыгарэт (10 пачкаў) і 3 літры алкаголю. Тыя, хто едзе на аўтамабілі часцей за адзін раз на тыдзень, могуць везці літр, а веласіпедысты – 0,5 літра.

ЮВ, belsat.eu, паводле vgr.by

Стужка навінаў