З некаторых удзельнікаў «масавых беспарадкаў» у Маскве 27 ліпеня знялі крымінальны пераслед


Следчы камітэт Расеі спыніў крымінальны пераслед Сяргея Абанічава, Данііла Конана, Валерыя Кастэнкі, Уладзіслава Барабанава, якія з’яўляліся фігурантамі справы аб «масавых беспарадках» у Маскве 27 ліпеня. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.

«Крымінальны пераслед у дачыненні да названых асобаў спынены, абраныя меры стрымання ў дачыненні да іх адмененыя. Аднак, з улікам таго, што ў дзеяннях названых асобаў ёсць прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння, адпаведныя матэрыялы накіраваныя ў органы МУС Расеі», – адзначаецца на сайце СК Расеі.

Hавiны
Расейскага журналіста Ілью Азара затрымалі ноччу ў яго кватэры і склалі пратакол за ўдзел у акцыі 31 жніўня
2019.09.03 10:23

Пры гэтым следчыя працягваюць расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да шэрагу іншых асобаў, якія прымалі ўдзел у несанкцыянаваных акцыях у расейскай сталіцы.

Hавiны
У цэнтры Масквы – шэсце супраць палітычных рэпрэсіяў. «Белсат» вядзе стрым
2019.08.31 14:03

СК belsat.eu

Стужка навінаў