З настаўніцай Ганнай Севярынец не працягваюць кантракту. За верш


У Смалявічах было вырашана не працягваць кантракту з настаўніцай мясцовай гімназіі Ганнай Севярынец. Але сыходзіць з адукацыі яна не збіраецца.

Як распавяла настаўніца ў каментары belsat.eu, 17 жніўня ў яе сканчаецца кантракт. Афіцыйна – адміністрацыя больш не мае патрэбы ў ейных паслугах.

«Але пры гутарцы з дырэктарам ён патлумачыў, што лічыць немагчымым мой апошні пост з вершам пра пагрозы расстрэлу», – распавяла Ганна Севярынец.

А я за вас не галасавала ніколі. Увогуле вы для мяне заўсёды былі – тата Колі. Як працуеш у школе, людзей вымяраеш…

Opublikowany przez Hannę Sieviaryniec Piątek, 5 czerwca 2020

Непрацягненне кантракту суразмоўца не плануе абскарджваць, бо, паводле закону, наймальнік мае права не працягваць кантракт, нягледзячы на працоўныя дасягненні працаўніка.

«Сказаць па праўдзе, я не маю на гэта ўнутранага рэсурсу», – дадала настаўніца.

Бліжэйшы час яна плануе падчас адпачынку займацца даследчыцкай дзейнасцю.

«А з верасня буду недзе працаваць», – падкрэсліла суразмоўца, адзначыўшы, што мае намер працягваць навучаць дзяцей.

Нагадаем, што Ганна Севярынец таксама з’яўляецца пісьменніцай і аўтаркай некалькіх кніг з гісторыі беларускай літаратуры.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў