З нагоды прыезду Лукашэнкі ў Берасце фарбавалі траву?

Фота

У Берасці ў сувязі з прыездам Аляксандра Лукашэнкі на дзень гораду гораду, мылі і рамантавалі вуліцы. А вось непадалёку ад будынку аблвыканкаму, па вул. Камуністычная нават пафарбавалі ў зялёны колер траву.

Жыхар Берасця, які ў Instagram пад нікам karmainside, апублікаваў фоты з пафарбаванай травой.

Фота: Instagram, karmainside
Фота: Instagram, karmainside
Фота: Instagram, karmainside

Пазней у каментарах на Instagram да фотаздымкаў з’явіліся паведамленні, што гэта не фарбаванне травы, але гідрапасеў. Зрэшты, такая тэхналогія пасеву травы выглядае вонкава, нібы фарбаванне.

Фарбаванне травы, а то і нават дрэваў – даволі распаўсюджаная з’ява ў апошнія гады ў Беларусі. Такім чынам мясцовыя ўлады рыхтуюцца да візіту кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі

Гіт-парад гомельскіх недарэчнасцяў

 

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары