З «Нафтану» звальняюць актывістку Вольгу Брыцікаву. Яна была лідаркай страйкаму


Вольга Брыцікава. Фота Вестник Нафтана

Начальніца аддзелу рэалізацыі нафтапрадуктаў «Нафтана» Вольгу Брыцікава адпрацавала на прадпрыемстве 16 гадоў. Cёння ў яе быў апошні працоўны дзень. Сваё звальненне жанчына звязвае з актыўным удзелам у падрыхтоўцы страйку, піша TUT.by. Загад аб звальненні Брыцікавай выдадзены ў сувязі з «пазбаўленнем доступу да дзяржаўнай таямніцы».

«Я была гатовая да барацьбы з тым, што нам увесь час спрабуюць прыпісаць парушэнне працоўнай дысцыпліны, але ў маім выпадку справа апынулася ў іншым. Цяпер я павінна спачатку ўважліва прачытаць падставы для пазбаўлення мяне доступу да дзяржтаямніцы і разабрацца з гэтым. Пакуль, шчыра кажучы, шок», – расказала яна парталу.

17 жніўня, у часе актыўных масавых выступленняў рабочых на шэрагу заводаў, яна агучыла патрабаванні калектыву «Нафтану» на сустрэчы работнікаў з тагачасным кіраўніком Камітэту дзяржкантролю Іванам Церцелем.

Працаўнікі прадпрыемства патрабавалі расследаваць факты гвалту над пратэстоўцаў і прызначыць новыя выбары прэзідэнта.

У верасні Брыцікавай упершыню за ўвесь час працы выпісалі вымову за прагул 20 жніўня, калі жанчына падлічвала подпісы тых, хто падтрымлівае забастоўку. У кастрычніку ёй ды іншым супрацоўнікам, якія запісалі відэазварот да беларусаў, даслалі позву ў пракуратуру. У звароце паўдзельнічалі 30 завадчанаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў