З Менску ў Рыгу за 10 еўраў


Чарговыя зніжкі для падарожнікаў. Гэтым разам аўтобусны перавозчык «Lux Express» запусціў акцыю: квіткі па маршруце Менск – Рыга і Рыга – Менск можна набыць за 10 еўраў або 24 рублі на паездкі ажно да траўня.

Распродаж дзейнічае выключна па маршруце Менск – Рыга – Менск. Колькасць квіткоў на акцыі абмежаваная.

Для таго, каб набыць квіткі са зніжкай трэба, выканаць 3 дзеянні:

  • набыць промакод на зніжку за 1,5 рубля на сайце slivki.by.
  • на сайце «Lux Express» у графе «Код кампаніі» увесці атрыманы промакод да пачатку пошуку білета (кожны квіток са зніжкай неабходна афармляць асобнай замоваю).
  • аплаціць квіток са зніжкай або з атрыманым промакодам набыць білет у офісе кампаніі за 24 рублі.

Атрымаць промакод можна да 17 лютага, а выкарыстоўваць да 14 красавіка. Перыяд падарожжа, вызначаны перавознікам, – з 21 студзеня да 7 сакавіка і з 10 сакавіка да 30 красавіка сёлета.

Акрамя таго, варункамі атрымання магчымасці таннай паездкі з’яўляецца тое, што кошт квітка залежыць ад даты адпраўлення і часу. Набыць квіток са зніжкай можна мінімум за 5 дзён да адпраўлення.

Падобныя акцыі прапаноўвае і «Белавія». Бадай кожны месяц з’яўляюцца прапановы, якія дзейнічаюць цягам толькі аднаго дня на падарожжа па пэўным маршруце.

ВІДЭА
Беларуса прызналі найлепшым вандроўным блогерам у конкурсе National Geographic
2018.10.06 18:30

СК, belsat.eu

Стужка навінаў