З Менску ў адну з еўрапейскіх сталіцаў будуць хадзіць хуткасныя электрычкі


Палова цягнікоў будуць двухпавярховымі.

З 10 снежня Літоўская і Беларуская чыгункі запускаюць новыя хуткасныя электрацягнікі паміж Менскам і Вільняй.

З боку Літвы будуць курсаваць двухпавярховыя электрацягнікі Skoda, з боку Беларусі – аднапавярховыя Stadler з пяццю вагонамі.

Тэставы рэйс двухпавярховіка чэскай вытворчасці пройдзе сёння, падае старонка Беларускай чыгункі ўва «уКантакце».

У тэставую паездку 10 кастрычніка двухпавярховая Skoda адпправіцца з Вільні ў Менск без пасажыраў

Тэставанне беларускай электрычкі Stadler па маршруце Менск – Вільня ўжо завяршылася.

ДД; фота – BelarusFeed

Стужка навінаў