«З менскім акцэнтам». Мексіканскі рэжысёр распавёў пра персанажа з Беларусі


Гіллерма дэль Тора

У менскі пракат выйшаў фільм Гіллерма дэль Тора «Форма вады».

Стужка ўжо атрымала «залатога льва» на Венецыянскім кінафестывалі, «Залаты глобус» за рэжысёрскую працу і прыкладна яшчэ 60 узнагародаў.

Адзін з персанажаў фільму паводле легенды – з Менску.

Напярэдадні прэм’еры рэжысёр распавёў журналістам парталу «Кинопоиск» пра персанажа «з савецкімі каранямі» – Дзмітрыя:

– Гэта выдатны персанаж, над якім мы з Майклам (акторам Майклам Стулбаргам) працавалі вельмі доўга. Я напісаў для яго цэлую біяграфію, каб актору было лягчэй увасобіць гэты вобраз. Ён быў уражаны. Ён хацеў размаўляць абавязкова з менскім акцэнтам, таму што ягоны герой менавіта адтуль родам. Ужо не ведаю, атрымалася ў яго або не, я рускай мовай не вельмі добра валодаю».

– Тады ўжо беларускай.

– Таксама не моцны, прызнаюся.

Кадр з фільму «Форма вады»

– Пераязджайце ў Маскву, вас там усяму навучаць. Ну або ў Менск, у крайнім выпадку.

– Вось не абяцаю! Магу пераехаць хіба што ў Аўстралію.

Дзеянне фільму «Форма вады» разгортваецца ў 1963 годзе. Галоўная гераіня – нямая прыбіральшчыца ў навуковай лабараторыі. У сценах сакрэтнай установы ідзе праца па вывучэнні адлоўленага чалавека-амфібіі. Пасля ў жанчыны ўспыхвае каханне да мутанта, і яна дапамагае яму бегчы.

Глядзецца таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары