З квіткамі на гульню БАТЭ – «Чэлсі» трэба спяшацца. Іх засталося вельмі мала


БАТЭ святкуе перамогу. Фота - fcbate.by

15-разовы чэмпіён краіны па футболе згуляе з ангельскім клубам ужо ў гэты чацвер 8 лістапада на «Барысаў-Арэне». Пачатак а 20:55.

Продаж адзіночных квіткоў на матч Лігі Еўропы пачаўся ў панядзелак.

Купіць іх можна ў касах «Барысаў-Арэны», менскім офісе Ticketpro (вул. Машэрава, 25, хол 1-га паверха) ад 9:00 да 19:00, а таксама праз інтэрнэт.

25 кастрычніка «Чэлсі» выгуляў у беларусаў у Лондане з лікам 3:1.

БАТЭ выступае ў групе L. Становішча камандаў у групе пасля трох тураў: «Чэлсі» – 9, БАТЭ, ПАОК, Відзі – 3.

ФК «Чэлсі» быў заснаваны ў 1905 годзе ў заходнім Лондане. Клуб шэсць разоў выгульваў англійскую Прэм’ер-лігу. Па адным разе станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, двойчы браў Кубак уладальнікаў кубкаў УЕФА, адзін раз станавіўся ўладальнікам Суперкубка УЕФА.

Глядзі таксама
Каментары