З Крыму вывозяць арыштаваных украінскіх маракоў


25 лістапада 2018 года. Расейскі паліцыянт каля Кіеўскага суду ў Сімферопалі падчас слуханняў справы затрыманых украінскіх маракоў. Фота – Sergei Malgavko/TASS/Forum

Затрыманых у нядзелю ў Чорным моры ўкраінскіх маракоў, якіх суд у Сімферопалі арыштаваў на два месяцы, пачалі вывозіць у Маскву.

Пра гэта крымскататарскі актывіст Нарыман Джэлян паведаміў выданню «Крым. Реалии».

Інфармацыю выданню пацвердзілі адвакаты Джэміль Тэмішэў, Эмінем Авамілева і Айдар Азаматаў.

Яны не ўдакладняюць, колькі маракоў вывезлі з тэрыторыі паўвыспы.

Расейскі адвакат Мікалай Полазаў, якія мае намер абараняць капітана другога рангу катэра «Бердзянск», не змог пацвердзіць гэтую інфармацыю і ўдакладняе яе.

Суд Сімферопаля арыштаваў 21 украінскага марака да 25 студзеня 2019 года. Яшчэ траіх маракоў, якія патрапілі ў Керчанскую больніцу, арыштаваў Керчанскі гарадскі суд.

Сёння іх выпісалі і даставілі з Керчы ў Сімферопаль.

Наступныя два месяцы яны таксама будуць знаходзіцца пад арыштам.

Расея вінаваціць украінскіх маракоў у парушэнні дзяржаўнай мяжы, ім пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

ДД

Стужка навінаў