З Кітаю праз каронавірус эвакуююць замежнікаў. Інфекцыя забрала жыцці 132 асобаў


Нацыянальная камісія па ахове здароўя Кітая паведамляе, што па стане на поўнач 29 студзеня ў краіне зафіксавана 5 974 пацверджаных выпадкаў захворвання на каронавірус. Інфекцыя забрала жыцці 132 асобаў.

вирус, Китай, эпидемия, вірус, Кітай, эпідэмія, каронавірус
Фота: DARLEY SHEN / Reuters / Forum

Агулам цяпер медыкі ў Кітаі назіраюць за 9239 асобамі, у якіх падазраюць заражэнне каронавірусам. Яшчэ 59 990 чалавек праходзяць медычнае абследаванне, паколькі кантактавалі з інфікаванымі. Колькасць загінулых вырасла да 132 чалавек, з іх 26 чалавек памерлі за апошнія суткі. 103 пацыенты выпісаныя з 31 правінцыі.

Замежныя краіны заявілі, што маюць намер эвакуяваць сваіх грамадзянаў гораду Ўу-Хань.

Тым часам 14 выпадкаў захворвання на каронавірсу зафіксаваныя ў Тайландзе, па 8 – у Тайвані і Гон-Конгу, па 7 – у Сінгапуры, Макао і Японіі, па 5 – у ЗША і Аўстраліі, па 4 – у Францыі, Нямеччыне, Малайзіі і Паўднёвай Карэі, па 2 выпадкі ў В’етнаме і Канадзе і па адным – у Камбоджы, Непале і Шры-Ланцы.

СК belsat.eu

Стужка навінаў