«З імі даўно такога не здаралася». Тэатр Горкага пазнаёміў расейцаў з Радзівіламі


Спектакль «Пане Каханку» вярнуўся з гастроляў па Урале.

Трупа Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Максіма Горкага вярнулася з гастроляў у Чэлябінску, Кургане і Магнітагорску, падчас якіх дала шэсць спектакляў. Фінансавае падтрыманне паездкі забяспечыў расейскі Федэральны цэнтр па падтрыманні гастрольнай дзейнасці.


Даведка «Белсата»

Прэм’ера мастацкай выдумкі «Пане Каханку» адбылася на сцэне горкаўскага тэатру 27 сакавіка 2010 года. Рэжысёр – Сяргей Кавальчык. Пане Каханку грае заслужаны артыст Беларусі Іван Мацкевіч, Тэафілію – заслужаная артыстка Беларусі Бэла Масумян, Станіслава Аўгуста Панятоўскага – заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Суцкавер.


Сяргей Кавальчык кажа, што галоўным эфектам гастроляў стала знаёмства расейцаў з беларускай культурай і гісторыяй.

«Прыемна, што і праца нашага тэатру, і сам спектакль расейцы ацанілі высока, – цытуе Кавальчыка «Інтэрфакс». – Думаю, культурны эфект адбыўся. Расейскія гледачы пазнаёміліся з нашай культурай, акторскай гульнёй, спектаклем, з нашай гісторыяй, у рэшце рэшт».

Вераніка Пашкевіч, якая грае Алесю, кажа, што акторы спачатку пабойваліся рэакцыі гледачоў, бо пра Расею ў спектаклі «гучаць рэчы, якія далёка не ўсім нашым сучаснікам па душы». Аднак «Пане Каханку» расейцам прыйшоўся даспадобы.

«У Магнітагорску мы ўжо думалі, што не ўдалося, што не прарваліся, – кажа Пляшкевіч. – А нас такімі авацыямі ўзнагародзілі, што стала зразумела: усё атрымалася!».

[/vc_column_text][vc_single_image image=”407836″ img_size=”large”][vc_column_text]

Паездка на Урал таксама дазволіла нашых акцёраў убачыць працу расейскіх тэатраў.

«Я засмуцілася, калі ў Кургане вырашыла паглядзець спектакль мясцовага тэатру, – кажа Бэла Масумян. – Я ўбачыла праблему мясцовых гледачоў. І, баюся, тэндэнцыя разбэшчаны публікі назіраецца і ў нас. Гледачы настроены выключна на камедыю! Мы гэта адчувалі і на сваіх спектаклях. Людзі ў зале накшталт і слухалі ўважліва, і апладзіравалі, але было адчуванне, што яны чакаюць, калі можна ўжо пасмяяцца. Сучасным гледачам падабаецца, калі на сцэне адбываецца нешта смешнае і вульгарнае, і некаторыя акторы ім ідуць насустрач. Я вельмі рэдка пакідаю спектаклі, ня дагледзеўшы іх да канца. Але гэта быў менавіта той выпадак. Лічу, што мы, прадстаўнікі тэатру, таксама нясем адказнасць за тое, што ў гледачоў фармуецца дрэнны густ».

[/vc_column_text][vc_single_image image=”407840″ img_size=”large”][vc_column_text]

Пляшкевіч кажа, што «Пане Каханку» расейцаў здзівіў.

«Здаецца, з імі даўно такога не здаралася, – кажа яна. – Калі першыя паказы сустрэлі з насцярогаю, то на апошнія гледачы раскуплялі квіткі загадзя – аншлаг быў забяспечаны. Пагаворваюць, некаторыя нават перабіраліся з Чэлябінску ў Магнітагорск, каб убачыць «Пане Каханку» ў другі раз».

Гастролі ў Расеі сталі для тэатру першай маштабнай паездкай за мяжу за апошнія 10 гадоў.

ДД; фота: спектакль «Пане Каханку», Тэатр імя Горкага

Стужка навінаў