З Горадні ў Беласток пачне курсаваць «антыкаранцінны» аўтобус


Гарадзенская турфірма «Зэт» з 25 да 28 сакавіка распачне рэйсы з Горадні ў Беласток, якімі можна будзе выехаць у Польшчу або вярнуцца назад тым, хто не змог зрабіць гэта раней праз каранцін, паведамляе hrodna.life.

Першыя рэйсы ў Польшчу і назад турфірма «Зэт» анансуе з 25 да 28 сакавіка ўключна. Далей перавозчыкі будуць працаваць сыходзячы з сітуацыі. Квіткі на аўтобус можна набыць у касах аўтавакзала ў Горадні і праз інтэрнэт. Зваротныя рэйсы ў гэтыя ж дні з Беластоку (аўтавакзал PKS).

«Гэта пробныя рэйсы, якія мы арганізоўваем з беларускай амбасадай у Варшаве. Амбасада шукае варыянты, каб мінімальна аднавіць зносіны паміж краінамі, каб вярнуць беларусаў дадому і вывезці тых, каму трэба трапіць у Польшчу. Нам рэгулярна тэлефануюць і пытаюцца, як трапіць у Польшчу на працу або, наадварот, як беларускім студэнтам вярнуцца дадому. Пакуль мы прапаноўваем такія варыянты», – кажа кіраўнік турфірмы «Зэт» Сяргей Якшэвіч.

Польшча з 14 сакавіка ўвяла забарона на перасячэнне мяжы замежнікамі. Такую ж захаду ўвялі і шэраг краінаў свету. У выніку грамадзяне Беларусі не могуць патрапіць дадому. Гэтак, паводле МЗС Беларусі, грамадзяне нашай краіны засталіся заблакаванымі ў Нямеччыне.

Hавiны
Польшча закрывае межы. А таксама крамы, басейны і начныя клубы. Даведнік для беларусаў
2020.03.14 18:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў