З гомельскага касцёла скралі крыж. Святар вырашыў не звяртацца ў міліцыю


Гомельскі касцёл. Вуліца Савецкая

У касцёле паведамілі, што будуць маліцца аб выбачэнні грахоў чалавека, які скраў Распяцце, піша katolik.life.

Крыж вісеў у калідоры на ўваходзе ў касцёл. Прапажу заўважылі пасля імшы.

Прадстаўнікі касцёла выказалі здагадку, што Распяцце мог скрасці бяздомнік або алкаголік. А таксама паведамілі, што не будуць звяртацца ў міліцыю.

ЮВ, belsat.eu, паводле katolik.life

Стужка навінаў