З гандлёвага цэнтру Менску эвакуявалі ўсіх наведнікаў


У ГЗЦ Галерэя Менск праходзіць эвакуацыя. Прычына невядомая. Пра гэта паведамляе ў сваім тэлеграм-канале карыстальнік Работаем с Пушкиным!

На месцы здарэння прыбылі ратавальнікі, міліцыя і сапёры. У МНС «Белсату» паведамілі, што прычынай для эвакуацыі стала паведамленне, што гандлёвы цэнтр замініраваны.

Скрыншот відэа з суполкі «Работаем с Пушкиным!»

https://t.me/mc_maxim/1816

31 сакавіка ратавальнікі і міліцыянты эвакуявалі наведвальнікаў і персанал з гандлёвага цэнтру «Галілеа» у цэнтры Менску і размешчанага з ім у адным будынку аўтавакзалу «Цэнтральны».

Абноўлена
З вакзалаў, «Галілеа» і «Замка» у Менску эвакуявалі людзей
2019.03.31 14:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў