З фігуранта «маскоўскай справы» знялі абвінавачванне ў масавых беспарадках


Следчы камітэт Расеі завяршыў папярэдняе следства ў справе Кірыла Жукава, які быў затрыманы на акцыі пратэсту 27 ліпеня ў Маскве і абвінавачаны ва ўдзеле ў «масавых беспарадках».

Як заявіла ТАСС ягоная адвакатка, з канчатковай рэдакцыі знікла абвінавачванне паводле арт. 212 КК РФ ( «масавыя беспарадкі»), Жукава абвінавачваюць толькі ў «прымяненні гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады».

Абвінавачванне будуецца на відэароліку з акцыі пратэсту, на якім бачна, што Жукаў прыўзняў забрала шалому сілавіка, які стаяў у ачапленні, і дакрануўся да яго.

Раней таксама завяршыліся следчыя дзеянні ў дачыненні да іншых фігурантаў «маскоўскай справы» Яўгена Каваленка і Данііла Бяглеца – ім таксама інкрымінуюць напад на паліцыянта.

«Маскоўская справа» або справа аб масавых беспарадках была распачатая пасля акцыі пратэсту 27 ліпеня, калі людзі выйшлі на вуліцы Масквы, каб выказаць свая нязгоду з нядопускам апазіцыі на выбары ў Масгардуму.

КА belsat.eu

 

Стужка навінаў