З’езд ПЭН-цэнтру аднавіў сяброўства Севярынца, Букчына і Шапрана


26 кастрычніка з’езд ПЭН-цэнтру аднавіў сяброўства ў пісьменніцкай арганізацыі Сяргея Шапрана, Сямёна Букчына і Паўла Севярынца, якія былі выключаныя раней праз нясплату ўнёскаў. Пра гэта паведамляе радыё «Свабода».

Hавiны
Севярынец назваў Раду ПЭН-цэнтру «марксісцкімі камісарамі». Што на гэта кажа Нядбай?
2019.10.23 12:43

Першымі былі адноўленыя ў сябрах Сяргей Шапран і Сямён Букчын, якія апынуліся ў цяжкім матэрыяльным становішча. Пры гэтым сябра рады арганізацыі Андрэй Хадановіч назваў выключэнне Шапрана сур’ёзнай памылкай.

«Я лічу сваё выключэнне несправядлівым. Каб удзельнічаць у працы з’езду, я ўнёскі сплаціў. Я хачу вярнуцца, каб штосьці мяняць. А мяняць у працы ПЭН-цэнтру ёсць што», – заявіў у сваю чаргу Павел Севярынец.

У выніку з’езд адмяніў рашэнне рады аб яго выключэнні з сябраў ПЭН-цэнтру.

Hавiны
Някляеў: Севярынец яшчэ не выйшаў з турмы, а яму прапанавалі выйсці з ПЭНу
2019.10.24 22:05

Што датычыць аўтараў, прозвішчы якіх у сваім адкрытым лісце назваў Павел Севярынец, рашэнне пра іх кандыдатуры прыме новая рада. Як заявіла Святлана Алексіевіч, «сяброўства ў ПЭН-цэнтры трэба заслужыць».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў