З чым кандыдаты ідуць на выбары. Ужо сёння дэбаты на «Белсаце»


Ужо з пятніцы 2 верасня выбарчыя дэбаты на «Белсаце». Цыкл з васьмі праграмаў можна будзе глядзець штодзень пасля галоўнага выдання «Аб’ектыву».

Эканоміка, дэмаграфія, вонкавая і ўнутраная палітыка, сістэма сацыяльнай бяспекі, стан нацыянальнай культуры, карупцыя – гэтыя ды іншыя тэмы абмяркуюць удзельнікі дэбатаў.

«У нашых дэбатах няма ніякай цэнзуры. Мы запісвалі проста адзін да аднаго. Незалежна ад таго, што хто скажа, гэта застанецца ў праграме», – зазначае Аляксей Дзікавіцкі, кіраўнік рэдакцыі інфармацыйных праграмаў «Белсату».

Удзел возьмуць вядомыя беларускія эксперты, але перадусім – кандыдаты ў дэпутаты на выбарах 11 верасня. У студыі дыскутаваць будуць прадстаўнікі палітычных партыяў, незалежных кандыдатаў, а таксама тых, хто падтрымлівае афіцыйны курс уладаў Беларусі. Высокую якасць дыскусіі гарантуюць найлепшыя журналісты «Белсату»: Святлана Калінкіна, Павал Мажэйка і Валеры Руселік.

«Дэбаты» на «Белсаце» глядзіце з пятніцы 2 верасня пасля «Аб’ектыву», а таксама онлайн на нашай старонцы.

А 11 верасня а 20 гадзіне ў наўпроставым эфіры «Белсату» выбарчы вечар.

Стужка навінаў