З будоўлі БелАЭС шпіталізавалі 100 чалавек


100 асобаў, якія працавалі на будоўлі Беларускай атамнай электрастанцыі, трапілі ў шпіталь, заявіў 9 красавіка міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік.

«Шпіталізавалі 100 асобаў», – сказаў Каранік, выступаючы на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў.

Міністр патлумачыў, што гэта асобы, якія кантактавалі з інфікаванымі будаўнікамі з Расеі.

8 красавіка Уладзімір Каранік паведаміў пра шпіталізацыю 15 расейскіх будаўнікоў, якія заразіліся каронавірусам.

Паводле крыніцы Belsat.eu, грамадзяне Расеі цяпер знаходзяцца ў інфекцыйным аддзяленні Смаргонскай цэнтральнай раённай больніцы.

Hавiны
Працаўнік БелАЭС: «Некаторыя ў межах прафілактыкі COVID-19 столькі з’елі цытрамону, што ў іх дыярэя»
2020.04.09 17:02

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў