З Берасця ў Польшчу ўсё ж паедуць аўтобусы


У раскладзе руху міжнародных аўтобусаў на Берасцейскім вакзале з’явіліся шэраг рэйсаў у Польшчу і Чэхію. Першыя рэйсы адправіліся 29 траўня, а з 31 траўня яны стануць штодзённымі.

Аўтобусы ў Бялую-Падляску з Берасця распачнуць адпраўляцца з вакзалу штодня з 31 траўня. Акрамя таго, зʼявіцца штодзённы маршрут у Варшаву. Да 30 чэрвеня будзе курсаваць аўтобус у Гданьск.

З першага да 16 чэрвеня штодня будзе курсаваць аўтобус з Менску ў Прагу. Іншыя міжнародныя маршруты ў Прыбалтыку, Украіну, Расею і краіны Заходняй Еўропы пакуль адмененыя.

Перавознікі цяпер не толькі польскія фірмы, але і беларускія.

Зʼяўленне міжнародных маршрутаў стала магчымым дзякуючы пастанове Саўміну, якая ўступіла ў сілу з 29 траўня. Паводле дакументу «Аб захадах па перадухіленні завозу і распаўсюду інфекцыі, выкліканай каронавірусам COVID-19», раней абавязковы каранцін кіроўцаў, якія выконваюць міжнародныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах, адменены.

Hавiны
Аўтавакзал у Берасці адмяніў рэйсы ў Польшчу
2020.05.24 16:08

СК belsat.eu

Стужка навінаў