З беларускіх турмаў выпусцілі 2,5 тысячы зняволеных


Telegram-канал МУС Беларусі паведаміў, што Дэпартамент выканання пакаранняў (ДВП) «завяршыў выкананне Закона «Аб амністыі ў звязку з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Паводле ДВП, сёлетняя амністыя паўплывала на лёсы 9 тыс. асобаў, якія адбываюць пакаранне ў турмах і на «хіміі». Больш за 2,5 тыс. асуджаных выйшлі на волю. Сярод амніставаных ёсць і асуджаныя, якія адносяцца да льготнай катэгорыі (няпоўнагадовыя, адзінокія мужчыны і жанчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, пенсіянеры, інваліды).

4,5 тысячам асуджаных тэрмін пакарання скарацілі на 1 год. Каля 200 асуджаным, якія ўчынілі злачынствы ў непаўналетнім узросце, тэрмін пакарання скарацілі на 2 гады.

Закон аб амністыі, як правіла, датычыць асуджаных, якія здзейснілі няцяжкія злачынствы і маюць станоўчыя характарыстыкі. Таксама адной з умоваў трапіць пад амністыю можа быць поўнае пакрыццё нанесенай злачынствам шкоды.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў