З Беларусі выслалі баевіка ДНР. Украінскія памежнікі яго затрымалі


Украінскія памежнікі паведамілі пра затрыманне на мяжы з Беларуссю баевіка, які называў сябе былым намеснікам камандзіра падраздзялення ДНР «Усход».

«Ноччу на тэрыторыю Украіны нібыта за здзяйсненне адміністратыўнага правапарушэння на тэрыторыі Беларусі праваахоўнікі сумежнай дзяржавы выслалі грамадзяніна Украіны. Пры гэтым, беларускія калегі забаранілі яму ўезд у сваю дзяржаву тэрмінам на 10 гадоў», – паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе.

Як высветлілася ў 2014 годзе гэты грамадзянін далучыўся да групоўкі ДНР і ваяваў супраць Украіны. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён займаў пасаду намесніка камандзіра брыгады «Усход», працаваў таксама ў «МГБ ДНР». Нібыта адказваў за распрацоўку стратэгіі і тактыкі баявых дзеянняў, фармаванне ідэалагічнай канцэпцыі ДНР.

ВІДЭА
Кіраўнік ГУБАЗіК: У Беларусі арыштаваныя 10 наймітаў
2019.03.27 07:09

«Зразумеўшы бесперспектыўнасць свайго знаходжання ў незаконных узброеных фармаваннях, ён выехаў у Рэспубліку Беларусь праз тэрыторыі Расеі. Спрабуючы ўладкавацца на працу ў Беларусі, размясціў аб’яву на адным з інтэрнэт-рэсурсаў, дзе ў прыватнасці, указаў на свой досвед працы ў якасці намесніка камандзіра батальёна «Усход» па асабліва важных справах. Праваахоўнікі суседняй дзяржавы не ацанілі баявыя заслугі мужчыны і выслалі яго за межы сваёй краіны», – адзначаецца ў паведамленні ўкраінскіх памежнікаў.

Летам 2018 года на сайце jobs.tut.by сапраўды зʼявілася анкета грамадзяніна Украіны 1983 года нараджэння – ён шукаў працу ў Беларусі, прэтэндаваў на пасаду топ-менеджара. У якасці месцаў папярэдняй працы пазначыў брыгаду «Усход» і «МГБ ДНР». На незвычайную анкету тады звярнулі ўвагу карыстальнікі сацыяльных сетак, аднак старонка былога баевіка хутка знікла.

Праўда, крыніцы belsat.eu сярод баевікоў ставяць пад сумнеў, што гэты чалавек сапраўды займаў камандзірскія пасады ў структурах ДНР.

Hавiны
Міліцыя адмовілася распачынаць справу супраць баевіка ДНР за пагрозы журналістцы «Белсату»
2019.01.28 16:16

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў