З Беларусі выедуць паслы яшчэ дзвюх краінаў


Пасля таго, як Менск «папрасіў» польскіх і літоўскіх дыпламатаў, Румынія і Вялікая Брытанія на знак салідарнасці адклікалі з Беларусі сваіх паслоў для кансультацыяў. Славакія – рыхтуецца да такога ж кроку.

У пасольстве заявілі, што Вялікая Брытанія асуджае рашэнне Беларусі выслаць польскіх і літоўскіх дыпламатаў, бо яно цалкам ізалюе беларускі народ. Тым не менш вырашылі часова адклікаць свайго амбасадара для абмеркавання сітуацыі ў Беларусі.

Міністэрства замежных справаў Румыніі таксама адклікала свайго дыпламата.

– Мы вырашылі адклікаць нашага амбасадара ў Беларусі для кансультацыяў на знак салідарнасці з Літвою і Польшчай. Беларусь (дзейная ўлада – заўв. «Белсат») павінная зразумець, што ціск на дыпламатычным узроўні на краіны-удзельніцы Еўразвязу не дапамагае дыялогу і не прыносіць станоўчых вынікаў — напісаў у Twitter кіраўнік МЗС Румыніі.

Hавiны
Пшыдач: Рашэнне Лукашэнкі адклікаць дыпламатаў ударыць па беларусах
2020.10.09 20:52

На пачатку кастрычніка МЗС Беларусі запатрабавала скарачэння больш чым удвая колькасці дыпламатаў у пасольствах Польшчы і Літвы.

Hавiны
Гэта загад: МЗС настойвае на скарачэнні дыпламатаў у амбасадах Польшчы і Літвы
2020.10.03 14:10

Амбасадар Польшчы Артур Міхальскі і амбасадар Літвы Андрыс Пулокас пакінулі Беларусь 5 кастрычніка. 9 кастрычніка выехалі 32 польскія дыпламаты. Раней сваіх паслоў адклікалі Латвія, Эстонія, Чэхія, Балгарыя і Нямеччына.

У Менску засталіся паслы толькі двюх краінаў Еўразвязу – Італіі ды Аўстрыі.

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў