З Беларусі дэпартавалі намесніка дырэктара Вайсковага музею Латвіі


Беларускія памежнікі выслалі з краіны намесніка дырэктара Вайсковага музею Латвіі Юрыса Цыганаўса, які прыехаў у краіну для ўдзелу ў міжнароднай навуковай канферэнцыі.

Як паведамляе Delfi са спасылкай на LTV, Цыганаўс прыляцеў у Менск па запрашэнні беларускага боку, але ў аэрапорце даведаўся, што ён уключаны ў «чорны спіс» для наведвання Расеі. Гэты спіс аўтаматычна дзейнічае і для Беларусі, таму беларускія памежнікі яго не прапусцілі і выслалі на самалёце ў Вільню.

Вайсковы музей Латвіі – гэта дзяржаўная ўстанова, ён знаходзіцца ў падпарадкаванні міністра абароны.

  • Як заяўляў кіраўнік МУС Ігар Шуневіч у 2017 годзе, у агульным беларуска-расейскім «чорным спісе» асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі і Расеі, знаходзіцца 1,7 мільёна чалавек. 1,5 мільёна з іх унесены па ініцыятыве РФ.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў