На нацыянальны адбор на «Еўрабачанне-2020» абралі 49 выканаўцаў

На праслухоўванне да ўдзелу ў нацыянальным адборачным туры на конкурс песні «Еўрабачанне-2020» адабралі 49 удзельнікаў. Спіс канкурсантаў да апублікаваны на сайце «Белтэлерадыёкампаніі».

Агулам на ўдзел у Нацыянальным адборачным туры конкурсу песні «Еўрабачанне-2020» паступіла 95 заявак. Але да праслухоўвання дапусцілі 49 удзельнікаў. Сярод іх выканаўцы PAULINN, AURA, Анжаліка Пушнова, NAPOLI, Саша Захарык, Жанет, Анастасія Малашкевіч, спевакі Віталь Варанко, ALEN HIT, Арцём Міхаленка, гурт «PROвокация» і іншыя.

Праслухоўванне адбудзецца 27 студзеня.

Па выніках будзе адабрана 12 удзельнікаў. Фінал конкурсу адбудзецца 6 сакавіка. Выканаўца, які атрымае найбольшую колькасць глядацкіх і экспертных галасоў, прадставіць Беларусь на 65-м конкурсе песні «Еўрабачанне» ў Ратэрдаме (Нідэрланды) у траўні гэтага года.

Распачаўся Нацыянальны адбор на «Еўрабачанне-2020»

 

СК belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны