З 9 жніўня да 3 лістапада міліцыянты затрымалі амаль 26 тысячаў асобаў


Стваральнікі Telegram-каналу «Народнае антыкрызіснае кіраванне» сцвярджаюць, што маюць звесткі пра ўнутраныя справаздачы МУС, якія ўтрымліваюць звесткі пра колькасць затрыманых з 9 жніўня і да 3 лістапада за «парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і ўчыненне іншых правапарушэнняў пры іх правядзенні». За гэты час міліцыянты склалі дзясяткі тысячаў пратаколаў.

«Народнае антыкрызіснае кіраванне» паведамляе, што згодна з унутранымі справаздачамі МУС, якія ў распараджэнні стваральнікаў каналаў, з 9 жніўня і да 3 лістапада ў Беларусі затрымалі больш за 25 800 асобаў за «парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і ўчыненне іншых правапарушэнняў пры іх правядзенні». За гэты ж час міліцыянты склалі больш за 24 тысячаў адміністрацыйных пратаколаў.

Марш герояў
Затрыманне ўдзельнікаў Маршу герояў у Менску. 13 верасня 2020 года.
Фота: Аляксандр Васюковіч / Vot-tak.tv

Праваабаронцы цэнтру «Вясна» паведамляюць, што са жніўня і да 12 лістапада 2020 года колькасць затрыманых за выказванне меркавання і ўдзел у мірных сходах дасягнула 18 тысячаў чалавек. За гэты час да адміністрацыйнай адказнасці паводле палітычных прычынаў прыцягнулі не менш за 5 000 чалавек. Падазраванымі ў крымінальных справах па палітычных матывах сталі больш за 900 асобаў, з іх 121 прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

У дакументах «Народнага антыкрызіснага кіравання» таксама пазначаецца, што з дня прэзідэнцкіх выбараў беларусы падалі ў праваахоўныя органы 4 000 заяваў пра гвалт з боку працаўнікоў сілавых структураў. На гэты момант вядома, што ніводная справы на сілавікоў за гвалт і забойствы так і не была заведзеная.

Hавiны
Смерць Рамана Бандарэнкі выклікала хвалю абурэння і салідарнасці. Краіна развітваецца з героем
2020.11.13 08:36

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў